Шыфр
113Г000398_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1961 г.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Па звестках тэхнічнага пашпарта дом № 131 пабудаваны ў 1961 г. Цяперашні нехарактэрны для свайго часу будаўніцтва выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка вылучаны руставанымі лапаткамі. Галоўны і тыльны фасады завершаны прафіляванымі карнізамі. Цэнтральная частка галоўнага фасада ў завяршэнні акцэнтавана атыкам. Уваход аформлены брылем на металічных ажурных кранштэйнах.
Сёння ў будынку № 131 па вул. Савецкай размяшчаюцца адміністрацыйныя памяшканні упраўлення КУВП "Кобрынрайводаканал". У 2009 г. выкананы вонкавы рамонт будынка, у 2010 г. ажыццёўлены ўнутраны рамонт.