Будынак

Шыфр

113Г000398_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая, 6

Датаванне

1912 г.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Вул. Савецкая адносіцца да найстарэйшых вуліц горада, архітэктурна-планіровачная структура якой пачала фарміравацца ў XV - XVI ст. Пачыналася вуліца ад Рыначнай плошчы. Першапачаткова называлася вул. Чэравачыцкай, з канца 18 ст. - Брэсцкай, таму што яе трасіроўка супадала з трактам на Брэст. У перадваенны перыяд называлася вул. Легіёнаў, а ў 1934 г. была перайменавана ў вул. Перацкага (у гонар забітага польскага міністра ўнутраных спраў). Ацалелая гістарычная забудова вуліцы Савецкай датуецца канцом ХІХ - пачаткам ХХ ст. Па звестках БТІ будынак № 6 быў пабудаваны ў 1912 г. у тэхніцы т.з. цаглянай муроўкі.

 Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з вокнамі мансарды "velux". Бакавымі фасадамі будынак шчыльна прымыкае да суседніх дамоў. Галоўны фасад завершаны шырокім карнізам. Лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з падаконнымі нішамі.