Шыфр
113Г000398_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Савецкая, 10
Датаванне
кан. ХХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Аднапавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам з мезанінам. Фасады патынкаваныя. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі. Фасады члянёны аконнымі праёмамі, на галоўным фасадзе дэкарыраванымі лучковымі перамычкамі. Мезанін на галоўным фасадзе завершаны трохвугольным франтонам, апаясаным карнізным поясам. У цэнтры тымпана паўкруглая люкарна. Бакавыя фасады мезаніна абшыты дошкамі. Франтон на бакавым усходнім фасадзе прарэзаны двума аконнымі праёмамі і дзвярным праёмам балкона, дэкарыраванымі перамычкамі. Балкон мансарды мае літую агароджу. У верхнім куце франтона круглая люкарна ў абрамленні. Да бакавога заходняга фасада зроблена пазнейшая невялікая прыбудова. З боку тыльнага фасада таксама маецца мезанін з драўлянымі бакавымі сценамі.