Шыфр
112Е000529_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Дняпроўскай флатыліі, 41 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае амаль прамавугольнае збудаванне, размешчанае галоўным фасадам па фронце вуліцы. Будынак складаецца з асноўнага першапачатковага аб'ёму і прыбудовы, дабудаванай у выніку рэканструкцыі 2012 г.
Пасля пажару 1901 г. на месцы былога драўлянага дома быў пабудаваны новы мураваны аднапавярховы дом. Першапачаткова дом знаходзіўся ў прыватнай уласнасці і выкарыстоўваўся пад жыллё. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў нацыяналізаваны. У час нямецкай акупацыі будынак быў заняты нямецкімі ваеннымі ўладамі. Пасля вызвалення горада савецкімі войскамі будынак заняла вайсковая частка і прыстасавала яго пад медыцынскую частку. У будынку размясціўся рэнтгеналагічны кабінет.
Пасля ліквідацыі вайсковай адзінкі будынак перайшоў у валоданне аддзела аховы здароўя Пінскага гарвыканкама.