Шыфр
112Е000529_88
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 г.
Апісанне
Існуючы трохпавярховы цагляны будынак быў пабудаваны на месцы спаленага драўлянага падчас пажару 7 жніўня 1921 г. У 1922 г. Пінскі магістрат зацвердзіў праект на адбудову дома і ў 1923 г. ён быў пабудаваны. У 1930-я гады ў будынку размяшчалася Пінскае аддзяленне Варшаўскага народнага банка (Bank Ludowy). У гады нямецкай акупацыі будынак займаў штаб батальёна № 68 Ландвіртшафта Пінскага Гебітскамісарыята.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў ім таксама размяшчаліся крамы i жыллё. У наступным ён перайшоў да Пінскага прамыслова-гандлёвага трыкатажнага прадпрыемства “Дынама”. З’яўляючыся часткай Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама”у 1999 годзе ён стаў уласнасцю Беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства “Дынама Праграм Тэкстыль”, а затым маёмасцю рэарганізаванага Беларуска-аўстрыйскага сумеснага прадпрыемства “Дынама Праграм Тэкстыль”.
На цяперашні час першы паверх знаходзіцца ў арэндзе ТАА “Залаты колас”, а другі і трэці паверхi - ПГУП “Пункцір”.