Шыфр
112Е000529_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Горкага, 46 быў пабудаваны ў 1920-я гг. У 1938 г. была дабудавана частка да ўсходняга фасада і надбудаваны другі паверх. На сённяшні дзень будынак прадстаўляе сабой прамавугольнае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне. Архітэктурныя элементы на фасадах адсутнічаюць. Сцены фасадаў плоскія атынкаваныя i пафарбаваныя. Усе аконныя i дзвярныя праёмы прамавугольныя апрача арачнага ўваходу на ганак прыбудовы.
Першапачаткова будынак знаходзіўся ў прыватнай уласнасці. У снежні 1939 г. домаўладанне было нацыяналізавана i перададзена на баланс аддзелу камунальнай гаспадаркі горада Пінска.
У 1967 г. у доме быў праведзены капітальны рамонт. У 2011 г. было заменена пакрыццё даху.