зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_100

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1914 - 1918 гг.

Апісанне

Будынак № 34 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска, фарміруе забудову вул. Леніна (былыя назвы - Вялікая Францысканская, Вялікая Кіеўская, Касцюшкі). Згодна з планам Пінска 1881 г., участак дома № 34 ў той час належаў Берку і Шэйндле Зелявянскім. Забудова пляца была драўлянай. На плане ўчастка, датаваным 1894 г., паказаны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам, крыты жалезам, мураваная і драўляная лаўкі, крытыя гонтам.

Як сведчыць план 1911 г., сітуацыя на ўчастку не змянілася. На месцы дома № 34 існаваў драўляны дом, побач замест драўлянай была пабудавана муравана лаўка.

У 1918 г. на ўчастку па вул. В. Кіеўскай ужо існаваў мураваны дом, крыты жалезам, драўляны дом і 2 гаспадарчыя будынкі. Пляц быў абнесены агароджай з брамай. Такім чынам, можна меркаваць, што дом № 34 быў пабудаваны паміж 1914-1918 гг. 

У фондах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці выяўлены праект на перабудову дома, датуемы пачаткам 1920-х гг. У 1930-я гг. ў будынку знаходзіўся крэдытна-кааператыўны банк. У 1934 г. у будынку знаходзілася фірма Ш. Фіялкава, якая займалася продажам тканін, і камісійны склад. 

У 1939 г. будынак нацыяналізаваны. У гады Другой сусветнай вайны дом захаваўся, будынак не атрымаў значных пашкоджанняў. 

У 2010 - 2012 гг. праведзены работы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй будынка. Выкананы рамонт перакрыццяў з частковай заменай бэлек, рамонт даху, фасадаў з аднаўленнем дэкаратыўных элементаў, уладкаванне ганку галоўнага ўвахода.