зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_101

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1899 - 1900 гг.

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска, уваходзіць у склад забудовы вул. Леніна. Па архіўным звесткам у 1920 г. гэта быў двухпавярховы мураваны дом з сутарэннем і мураванымі гаспадарчымі будынкамі.

Пасля пажару, які адбыўся 7 жніўня 1921 г., сцены дома і гаспадарчыя будынкі пашкоджаны пажарам.

Вядома, што ў 1920 - 30-я гг. большая частка памяшканняў здавалася ў арэнду. Тут знаходзіліся мануфактурны магазін "Выгада", крэдытна-кааператыўны банк, рэстаран і кандытарская. У 1939 г. будынак нацыяналізаваны і да 1941 г. тут размяшчаўся гарсавет. 

У Вялікую Айчынную вайну ў падвале дома быў зроблены вузел сувязі, уваход у які арганізаваны ў невялікай прыбудове да вуглавой часткі дома. У 1944 г. пры вызваленні Пінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў будынак быў пашкоджаны, фактычна засталася каробка дома.

Пасля аднаўлення ў 1953 г. у будынку размясцілася Школа кіруючых калгасных кадраў, з 1963 па 1965 гг. - зааветтэхнікум, саўгастэхнікум, затым Бюро тэхнічнай інвентарызацыі, Бюро падарожжаў і экскурсій, у 1990-я гг. магазін.

У 1989 г. на будынку быў перакрыты шыферам дах па драўлянай абрашотцы. Другіх звестак аб рамонтах не выяўлена. У 2008 - 2012 гг. праводзіліся работы па рэстаўрацыі будынка.