зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_102

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1906 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 37 уяўляе сабой двухпавярховае з сутарэннем мураванае П-падобнае ў плане збудаванне, размешчанае паўднёвым крылом i сваім галоўным фасадам на вуліцы Леніна. У выніку пажару 1921 года ад будынка засталіся толькі голыя сцены асноўнага навучальнага будынка, але пасля скорай адбудовы польскімі ўладамі ў ім была адкрыта дзяржаўная жаночая гімназія імя Юзэфа Пілсудскага, якая дзейнічала да 1939 года. 

З прыходам савецкай ўлады ў будынку быў адкрыты настаўніцкі інстытут. У час нямецкай акупацыі ў ім размясцілася гандлёвая школа аддзела асветы і мастацтваў Пінскага гебітскамісарыята. Пасля вызвалення горада ў 1944 годзе ад будынка засталіся толькі абгарэлыя сцены і каміны. Пазней, рашэннем Пінскага гарсавета №157 ад 8 сакавіка 1957 года, інстытут быў рэарганізаваны ў Педагагічнае вучылішча імя А.С. Пушкіна. Загадам Міністэрства культуры БССР за №161 ад 23.10.1989 года было створана Пінскае вучылішча мастацтваў, якому быў перададзены будынак па вуліцы Леніна, 37 у далейшым пераіменаванае ў Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.