Шыфр
112Е000529_103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 38 прадстаўляе сабой Г-падобнае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне. Першым вядомым з архіўных крыніц уладальнікам участка і драўлянага дома на ім, з’яўляўся пінскі мешчанін Фельдман Срол. У 1900 годзе ўчастак і дом на ім купіў фельшар Глоўберман М. У час пажару 30 красавіка 1901 года дом згарэў.
У дакументах за 1920 год будынак значыцца за Ордай Леантынай. Будынак выкарыстоўваўся пад жыллё і крамы на першым паверсе. На першым паверсе размяшчалася мануфактурная крама Германовіча С. У 1930-х гадах у будынку размяшчалася бібліятэка грамадска-культурнай арганізацыі “Коłа роlек".
У час Вялікай Айчыннай вайны будынак не быў пашкоджаны. Пастановай выканкама Пінскага гарсавета ад 15 верасня 1944 года будынак па вуліцы Леніна, 40 быў перададзены вайскавой частцы. Рашэннем Пінскага гарсавета ад 25.04.1958 года за № 9414 будынак перададзены на баланс Вытворчага аб’яднання ЖКГ. Будынак выкарыстоўваўся пад жыллё, а частка пад крамы. Некаторы час у ім размяшчалася латарэя “Спортлото”.