зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_104

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1853 - 1854 гг.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 39 уяўляе сабой двухпавярховае з сутарэннем мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным падоўжным фасадам па вуліцы Леніна.  Быў пабудаваны з 1851 па 1853 год як шляхецкае пяцікласнае вучылішча. З 1 жніўня 1858 года на яго базе была створана сямікласная гімназія з правам паступлення яе выпускнікоў ва ўніверсітэты. Колькасць вучняў складала 300 чалавек. З 1865 года гімназія атрымала статус рэальнага вучылішча. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы ў 1921 г. у будынку размясцілася дзяржаўная мужчынская гімназія. У час нямецкай акупацыі будынак займалі ваенныя ўлады. Тут размяшчаўся Ландшутцбатальён № 476. Пры вызваленні горада ў 1944 годзе будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля яго аднаўлення ў ім размясцілася школа № 2, а затым аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама.