зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_105

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Стыль

Электыка

Апісанне

Згодна з планам 1839 г. на месцы дома № 40 ужо існавала забудова. На плане горада 1849 г. пазначаны толькі вуглавы будынак, які па месцаразмяшчэнні адпавядае дому пад сучасным № 38. На праектным плане г. Пінска 1856 г. у квартале, дзе размешчаны будынак № 40, па лініі вул. Леніна паказаны мураваныя жылыя дамы. 

Дакладная дата будаўніцтва папярэдняга дома на гэтым месцы невядома. З гісторыі пляца, на якім размешчаны будынак № 40, вядома, што будынак, а таксама забудова суседніх участкаў былі пашкоджана агнём пад час пажару 30 красавіка 1901 г. Пасля гэтага гарадская дума прыняла пастанову аб забудове вуліц толькі мураванымі дамамі. 

Жылы дом узведзены ў характэрным для таго часу так званым "цагляным" стылі. "Цагляны стыль" атрымаў распаўсюджанне ў апошняй трэці ХІХ ст. Пры будаўніцтве паверхню муроўкі пакідалі аголенай, альбо абліцоўвалі яе высокаякаснай цэглай. 

Візуальнае абследаванне, а таксама "Праект чырвоных ліній цэнтральнага раёна Пінска" 1952 г. сведчаць, што з правага боку фасада існавала праезная арка. У пасляваенны час праём аркі замураваны, замест яго зроблена памяшканне, а на галоўным і дваровым фасадах аконныя праёмы. Слядоў іншых пераробак на галоўным фасадзе не назіраецца. У цэлым за час існавання гістарычны воблік будынка і функцыянальнае прызначэнне захаваны.