Шыфр
112Е000529_106
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 41 уяўляе сабой прамавугольнае ў плане двухпавярховае збудаванне.
У 1931 г. быў пабудаваў двухпавярховы з сутарэннем мураваны дом.
У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 г. будынак знаходзіўся на балансе Гарадской Управы. На першым паверсе працавала гарадская арыйская аптэка № 2, другі паверх займалі кватэры.
У час вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў моцна пашкоджаны ад бамбардзіровак савецкай авіяцыяй. Паўразбураны будынак быў прыняты на баланс гаркамгаса. У 1945 г. быў адрамантаваны і перададзены на баланс КЭЧ (Камунальна-эксплуатацыйнай часці) Пінскага ваеннага гарнізона.
У 1970 г. у будынку быў праведзены капітальны рамонт. У 1985 годзе пасля капітальнага рамонту дом атрымаў многія інжынерныя выгоды, але да гарадскога газаправода быў падключаны толькі ў 2007 г. замест газавых балонаў.
У 2018 г. у памяшканні праведзена рэканструкцыя з аднаўленнем першапачатковых габарытаў праёмаў на галоўным фасадзе.