зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_108

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 43

Датаванне

1913 год

Стыль

не вызначаны

Апісанне

Існуючы мураваны двухпавярховы будынак з сутарэннем пабудаваны ў 1913 годзе пінскім мешчанінам Банюком Міхелем-Янкелем. Частку першага паверха займала кніжная крама, другую частку першага паверха і ўвесь другі паверх - жыллё. 

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам.  Вуглы будынка акцэнтаваны лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай і філянговым фрызам, завершаны прафіляваным карнізам. Лучковыя аконныя і дзвярныя праёмы на першым паверсе без дэкору. На другім паверсе вокны дэкарыраваны ліштвамі з лучковымі сандрыкамі і замковым каменем, падкрэслены падаконнай цягай. У цэнтры фасада страчаны балкон.