Шыфр
112Е000529_109
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910-я гг.
Апісанне
Сучасны будынак з’яўляецца вынікам некалькіх рэканструкцый і капітальных рамонтаў дзвух першапачатковых будынкаў. Яны былі ўзведзены ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст.
Будынкі былі прыстасаваны пад розныя мэты. У адным з памяшканняў размяшчаўся аптэчны склад, у другіх - крамы.
Пасля рэканструкцыі ў 1937 годзе у гэтых будынках размясцілася гарадская паліклініка. На першым паверсе размясцілася хуткая дапамога, супрацьчахотачны кансультатыўны кабінет, кабінеты гідралячэння, аптэка. На другім паверсе - кабінеты дактароў.
У час нямецкай акупацыі гэтая ўстанова працавала таксама як акружная клініка (Orstklinik) для арыйцаў. Пад час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў моцна пашкоджаны.
Пасля капітальнага рамонту ў ім размясцілася жаночая кансультацыя, зубны кабінет, анкалагічны дыспансер. У 2009 годзе выканана рэстаўрацыя будынка з мадэрнізацыяй для размяшчэння ў ім дыспансера спартыўнай медыцыны.