зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

пач. XX ст.

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Пінска, на адной з найстарэйшых вуліц горада. Гістарычная назва вуліцы - Дамініканская. Такую назву вуліца атрымала ў гонар кляштара ордэна дамініканцаў, які тут знаходзіўся. 

Звесткі пісьмовых крыніц і візуальнае абследаванне сведчаць, што будынак складаецца з двух раней самастойных дамоў, якія адносіліся да розных домаўладанняў: двухпавярховага з аднапавярховай прыбудовай (№ 47) і аднапавярховага (раней № 49). Аднак, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі дакументы, якія б датычаліся будынкаў № 47-49, не выяўлены. На падставе нешматлікіх дакументальных звестак можна выказаць меркаванне, што будынкі пабудаваны ў пачатку ХХ ст. (паміж 1913-1921 гг.) як жылыя дамы.

Квартал, у якім размешчаны будынак пад сучасным № 47, быў забудаваны драўлянымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Участкі пад домам № 47-49 мелі іпатэчныя нумары 446 і 447. У 1940 г. жылыя дамы былі муніцыпалізаваны і перададзены на баланс Гаркамгаса ў домакіраўніцтва № 4.

У Вялікую Айчынную вайну будынкі захаваліся. У пасляваенны час частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад склады, пазней будынкі былі прыстасаваны пад магазін. З 2003 г. у будынку знаходзіцца фірменная абутковая крама “БЕЛВЕСТ”.