Шыфр
112Е000529_110
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910-я гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 47 уяўляе сабой двухпавярховае мураванае пяцівугольнае ў плане збудаванне. Яно займае вуглавое палажэнне на скрыжаванні вуліц Леніна i Савецкай. З заходняга боку асноўны будынак зблакіраваны з суседнім будынкам, а з паўночнага - зблакіраваны з новым корпусам васьмідзесятых гадоў ХХ ст.
З адкрыццём у 1931 годзе ў Варшаве банка Народной Гаспадаркі ў гэтым будынку размясціўся яго філіал для абслугоўвання ўсіх прадпрыемстваў Палескага ваяводства. У гэты час была праведзена першая карэнная рэканструкцыя. У выніку капітальнага рамонту 1930-х гг. будынак змяніў свой знешні выгляд.
З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе будынак быў нацыяналізаваны. У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак быў пашкоджаны пажарам. Пасля аднаўлення ў ім размясціўся Дзяржбанк. Пасля будаўніцтва новага будынка Дзяржбанка яно было перададзена гарадскому аддзелу аховы здароўя. У 2009 годзе выканана рэстаўрацыя будынка з мадэрнізацыяй для размяшчэння ў ім дыспансера спартыўнай медыцыны. Да цяперашняга часу будынак знаходзіцца ў валоданні міністэрства аховы здароўя.