Шыфр
112Е000529_111
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. 1900-х гг.
Апісанне
Аднапавярховы мураваны з мансардай будынак быў пабудаваны ў пачатку 1900-х гг. на месцы драўлянага будынка, які згарэў пад час пажару ў 1900 годзе. Мансардны паверх займала жыллё. На першым паверсе размяшчаліся дзве крамы, а астатнюю частку таксама займала жыллё.
У 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны і перададзены на баланс Пінскай гарадской камунальнай гаспадарцы. У пасляваенны перыяд адна крама была перададзена Аддзелу Рабочага Забеспячэння Леспрамгаса для продажу віна-гарэлачных вырабаў, а другая перабудавана пад кватэру. У 1947 годзе крама была перададзена Міжрайгандлю.
З цягам часу тэхнічны стан будынка пагаршаўся. У 1980-я гг. жыхары былі выселены. У далейшым правую частку першага паверха займала фотататэлье, а левую - крама па продажу тэлевізараў “Віцязь”. У 2002 г. у будынку размясцілася крама па продажу тканіны “Магнолія”. У 2007 г. памяшканні крамы былі прададзены таварыству з дадатковай адказнасцю “Наймінвест”.