Шыфр
112Е000529_112
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 53 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне. Дом пабудаваны на месцы драўлянага ў 1900-я гг. На здымку 1930-х гадоў гэта мураваны атынкаваны будынак з жалезнымі аканіцамі i слухавым акном на даху.
З прыходам Савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. будынак быў муніцыпалізаваны. У студзені 1942 года рашэннем акупацыйнай ўлады будынак быў вернуты былому гаспадару. Дваровая частка будынка была занята пад жыллё.
Пасля вайны будынак быў перададзены на баланс РПО ЖКГ горада. У частцы будынка ад вуліцы размяшчаўся буфет, а з дваровай i на мансардзе - кватэры. Жылыя памяшканні icнавалі да 1990-х гадоў.
У 2002 г. у будынку размясцілася крама па продажу тканіны "Магнолія".
У 2007 г. будынак змяніў уласніка.