Шыфр
112Е000529_113
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. 1900-х гг.
Апісанне
Мураваны аднапавярховы з мансардай i сутарэннем будынак, які мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка са зрэзаным вуглом, з прыбудовай з дваравога фасада, размешчаны на скрыжаванні вуліц Леніна i Савецкай. У будынку размяшчалася крама па продажу садавіны, імпартных дэлікатэсаў, цукерак, вяндлін мясцовага вырабу.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь мураваны будынак i драўляная гаспадарчая пабудова былі нацыяналізаваны ў 1940 г. i перададзены на баланс Пінскай гарадской камунальнай гаспадаркі.
Пасля рамонту i перапланіроўкі ў канцы 1940-х гадоў у будынку размясціліся вытворчы i швейны цэхі Пінскай швейнай фабрыкі з закрытым цэхам для пашыву ваенных заказаў.
У 1998 г. будынак быў прададзены прыватнай асобе. Пасля рэканструкцыі 2006 года ў будынку з 2007 года размясцілася кафэ "Ахмат" i крама "БОЭНН".