Шыфр
112Е000529_114
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
ДОТ, доўгачасовая агнявая кропка — асобнае малое капітальнае фартыфікацыйнае збудаванне з трывалых матэрыялаў, прызначанае для доўгачасовай абароны і стральбы рознымі агнявымі сродкамі з абароненага памяшкання (баявога каземата). ДОТы будаваліся з маналітнага або зборнага жалезабетону, каменя на растворы, жалезных бэлек з арматурай і бранявых закрыццяў.
Дадзены ДОТ належыць да класа кулямётнага, аднапавярховага, двухказематнага (два пакоі, аддзеленыя адзін ад другога суцэльнай сцяной), двухамбразурнага. Амбразуры накіраваны паралельна (уздоўж) ракі Піна, адна на ўсход, другая на захад. Уваход на поўнач. З-за ападання грунту ДОТ схіліўся набок.
Прыкладны час пабудовы ДОТа - вясна 1944 г. Усе доты (7 жалезабетонных дотаў, у тым ліку дот каля апоры старога польскага моста, з якіх прастрэльваліся ўсе паўднёвыя подступы да горада) будаваліся вясной i летам 1944 года зняволенымі ваеннапалоннымі байцамі Чырвонай Арміі і мясцовым насельніцтвам пад кіраўніцтвам нямецкіх інжынераў. Кіраваліся ўсе доты з нямецкага каманднага дота/бункера пабудаванага ў Ляшчынскім парку (цяпер Пінскі парк культуры i адпачынку). У цяперашні час гэты бункер атрымаў умоўную назву «Дот Малчанава».
ДОТ спрабавалі даследаваць. Аднак хады былі моцна засыпаны грунтам і будаўнічым смеццем. Пазней, падчас рамонту моста праз Піну, у 2020 г. паверхня была затынкаваная i пафарбаваная, аднак даследванні так і не былі праведзеныя.