Шыфр
112Е000529_115
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Апісанне
Будынак па плошчы Леніна, 12, які размяшчаецца на ўсходнім схіле былой Замкавай гары, прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне з драўлянымі прыбудовамі да дваровага фасада i драўлянымі тамбурамі пры бакавых фасадах.
У мінулым гэты будынак меў двух гаспадароў, складаўся з дзвюх частак і, адпаведна, меў два нумара дома - 16 і 18. На першым паверсе дома № 16 размяшчалася спачатку галантарэйная крама, а затым крама рыбалоўных сетак Хвацюка Аўгуста. У левай частцы дома пад № 18 на першым паверсе размяшчалася чайная. Астатнюю частку абодвух дамоў займала жыллё.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь па рашэнню Камісіі па нацыяналізацыі і муніцыпалізацыі пабудоў па гораду Пінску ад 23 снежня 1939 года 2-х павярховы жылы дом быў муніцыпалізаваны.
У час нямецкай акупацыі ў доме №18 працавала сталовая Кузьміча.
Пасля вызвалення горада ў будынку, ужо пад адным нумарам 16, размясцілася адміністрацыя базы па нарыхтоўцы зерня “Заготзерно". У пачатку 1960-х гадоў база была ліквідавана, а будынак пасля рэканструкцыі без вадаправода i каналізацыі, з пячным ацяпленнем і варачнымі плітамі перададзены пад жыллё. У 1977 г. быў праведзены чарговы рамонт з падключэннем неабходных інжынерных камунікацыі.