Шыфр
112Е000529_116
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Апісанне
Будынак па плошчы Ленiна, 16 прадстаўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з двума мураванымi прыбудовамі з дваровага фасада. У 1930-я гады нерухомасць па плошчы Рыначнай, 22 была запісана на імя Пінскага Айзіка. “Інфарматар г. Пінска” 1936 года паведамляе аб тым, што ў гэтым будынку размяшчалася мануфактурная крама Гохштэйна, а тэлефонны даведнік 1939 года - аб тым, што там была крама Красоўскага Станіслава па продажу вугалю і дроў.
Пасля вызвалення горада ад нямецкіх акупантаў на першым паверсе ад плошчы размясцілася сталовая і крама Ваенна-аднаўленчага атрада № 33. Мансардны паверх і частку першага паверха ад двара займалі кватэры. Пасля ліквідацыі Ваенна-аднаўленчага атрада ў будынку размяшчалася абутковая майстэрня і крама.
Згодна акту камісіі гарвыканкама ад 16 студзеня 1978 года жылыя памяшканні былі прызнаны непрыгоднымі для пражывання як неадпавядаючыя санітарным нормам. Кватэры на мансардзе былі ліквідаваны. Будынак знаходзіўся ў нездавальняючым стане.
Згодна рашэнню Пінскага гарвыканкама частка памяшканняў першага паверха была здадзена ў арэнду "ТД Керамін-Брэст” з абавязкам правесці капітальны рамонт сіламі арандатара, што і было зроблена. З 2009 г. будынак цалкам знаходзіцца ў арэндзе “ГД Керамін-Брэст”.