зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_117

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Будынак на плошчы Леніна, 18 прадстаўляе сабой аднапавярховае, часткова драўлянае, часткова мураванае, прамавугольнае складанае ў плане збудаванне. Быў пабудаваны ў канцы ХІХ ст. У жылой частцы дома пражывала гаспадарская сям'я, а другая частка здавалася ў арэнду пад прадуктовую краму.

У час нямецкай акупацыі частку будынка займала сталовая Лазіцкага Уладзіміра. У жылой частцы дома пражывалі тры габрэйскія сям'і, якія загінулі падчас ліквідацыі пінскага гета.

У пасляваенны час у будынку размяшчаўся “Дом рачнікоў” Аддзела рабочага забеспячэння Ваенна-аднаўленчага атрада № 33. У ім размясцілася кантора Аддзела рабочага забеспячэння, склады, а затым майстэрня. Частку дома некаторы час займала адна кватэра. У 1994 годзе ў будынку была праведзена рэканструкцыя. 

З 2011 г. будынак здаецца ў арэнду “Гандлёваму дому “КерАміда” і краме санітарна-тэхнічнага абсталявання.