зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_118

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1910-я гг.

Апісанне

Будынак на плошчы Леніна, 20 уяўляе сабой аднапавярховае з мезанінам прамавугольнае ў плане збудаванне. Дадзены будынак у 1920 годзе пабудаваў пінскі мешчанін Левін Берка Шмуйлавіч. Спачатку гэта быў жылы дом. У 1930-я гады ў ім мясціліся мэбляваныя пакоі. 

Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў нацыяналізаваны. У ім размясцілася гасцініца. 

У 1949 годзе сюды пераехала Лесасплаўкантора, якая да гэтага часу займала жылы дом па вуліцы Астроўскага, 77. У 1950-я гады ў будынку размясцілася кантора Пінскага рачнога порту. Дом быў карэнным чынам перабудаваны. 

У 1997 г. будынак быў перададзены эксплуатацыйна-рамонтнаму прадпрыемству “Днепра-Бугскі водны шлях".