Шыфр
112Е000529_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1989 г.
Апісанне
Існуючы жылы дом быў пабудаваны ў 1989 г. на месцы аднапавярховага з мансардай жылога дома. Прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне, размешчанае ў паўночна-заходнім вугле жылога квартала. На вуглу размешчаны балкон з металічнай агароджай.
Папярэдні дом складаўся з двух мураваных дамоў, аб'яднаных у рэканструкцыі ў 1960-х гг. У адным доме некаторы час размяшчалася друкарня, у другім - пральня і хімічная фарбоўка. У пасляваенны час - Упраўленне “Мінгампрамсаюза”. Зараз у доме размяшчаюцца 5 кватэр, адна з якіх пераведзена ў нежылы фонд з асобным уваходам. У ёй знаходзіцца крама па продажу абутку.