зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_120

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1850-я гг.

Апісанне

Будынак на плошчы Леніна, 22Б уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне размешчанае галоўным фасадам да ракі Піны. Паколькі будынак першапачаткова меў гаспадарчае прызначэнне, да яго знешняга вобліку не прад'яўлялася значных патрабаванняў. 

Час будаўніцтва аб'екта - пачатак 1850-х гг. Гэта была гаспадарчая пабудова для вучылішча Пінскага Богаяўленскага другакласнага мужчынскага кляштара. На яго гаспадарчы   характар указваюць двое шырокіх варотаў на заходнім фасадзе. 

У час Першай сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны.  

У 1939 г. будынак калегіума быў аддадзены Народнаму Камісарыяту Унутраных Спраў (НКВД). У гаспадарчым будынку была абсталявана пральня.

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак калегіума з усімі пабудовамі (Ehemalige Jezuiten kloster mil Nebengebuede) занялі ваенныя вермахта (lII./Lg.N.Rg.2) пад казармы.

Пасля вызвалення горада ад немцаў у 1944 годзе ўсе пабудовы комплекса былі перададзены вайсковай частцы №99026 для размяшчэння ваеннага гарадка №185.

У 1987 г. будынак з баланса ЖКГ быў перададзены на баланс Пінскага гаррайсавета таварыства паляўнічых i рыбаловаў. У будынку быў праведзены капітальны рамонт з унутранай перапланіроўкай.

У 2008 г. частка будынка была аддадзена ў арэнду прыватнаму гандлёваму прадпрыемству "БелЕўраСвет ".