Шыфр
112Е000529_122
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Апісанне
Мураваны аднапавярховы будынак быў пабудаваны ў 1927 г. Праект дома быў распрацаваны прыватным канструктарскім бюро Мікалая Катовіча.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны і перададзены ў валоданне Гаркамгаса. У 1940 г. пасля рамонту і перапланіроўкі ў будынку размясціліся дзве кватэры.
У 1965 годзе пасля рамонту і перапланіроўкі ў будынку размясцілася кантора Харчгандлю. Пасля чарговага рамонту ў 1977 годзе ў будынку размясцілася УДМ-4 Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў. Апошні рамонт у будынку быў праведзены ў 1999 годзе. З лістапада 2014 года будынак не эксплуатуецца.