Шыфр
112Е000529_123
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. 1930-х гг.
Апісанне
Існуючы будынак быў пабудаваны на месцы згарэўшага ў 1921 г. драўлянага дома. У канцы 1930-х гадоў будынак быў цалкам дабудаваны, апрача атынкоўкі фасадаў. Яна была выканана на 40%. У такім стане фасады знаходзіліся да 1968 года.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь ў 1939 г. нерухомая маёмасць па вуліцы Маставой, 7 у яго ўладальніка была муніцыпалізавана. Дом з мінімальнай перапланіроўкай быў перабудаваны пад кватэры, пераважна калідорнага тыпу.
У час Вялікай Айчыннай вайны, пры вызваленні горада ў 1944 г. будынак значна пацярпеў. Згарэў дах, былі разбураны франтоны. У хуткім часе ў канцы 1940-х гг. будынак быў адрамантаваны.
У1979 годзе ў ім быў зроблены невялікі рамонт.
Тэхнічны стан будынка пагаршаўся. У сценах з'явіліся вертыкальныя трэшчыны. У 1998 годзе быў выкананы капітальны рамонт. Сцены былі скрэплены металічнымі цяжамі.
У 2011 годзе ў будынку быў праведзены чарговы капітальны рамонт. Пакрыццё даху заменена металічным фальцавым лістом. Нанова была выканана атынкоўка і пафарбоўка фасадаў.