зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_124

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Апісанне

Мураваны, аднапавярховы на той час, будынак быў рабудаваны ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. на ўчастку зямлі памерам 250 квадратных сажняў на рагу вуліц Папярэчна-Школьнай і Набярэжнай. Па сведчанням архіўных дакументаў у 1913 г. у мураваным флігелі ўжо быў дабудаваны другі паверх.

На 1932 г. у будынку размяшчалася некалькі кватэр, якія здаваліся ў арэнду. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны і перададзены ў валоданне Гаркамгаса. Будынак працягваў выкарыстоўвацца пад жыллё. 

У час Вялікай Айчыннай вайны і пры вызваленні горада ў 1944 годзе, будынак, верагодна, быў пашкоджаны, аб чым сведчаць сучасныя фацыяты бакавых фасадаў, выкананыя прымітыўна, не характэрна для часу пабудовы будынка. У 1964 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт, выканана перапланіроўка памяшканняў, атынкаваны і пафарбаваны фасады. У 1992 годзе ў выніку капітальнага рамонту бакавая лесвічная клетка з паўночнага боку была ліквідавана. 

Будынак абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем і газам.