Шыфр
112Е000529_126
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XX ст.
Апісанне
На пачатку XX ст. на вуліцы Санкт-Пецярбургскай на месцы драўлянага дома быў пабудаваны новы мураваны аднапавярховы дом з драўлянай мансардай. На першым паверсе размяшчалася крама, а на мансардзе - жыллё.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь пачалася масавая нацыяналізацыя і муніцыпалізацыя нерухомай і рухомай маёмасці. На падставе Пастановы Савета Народных Камісараў будынак па вуліцы Першамайскай, 9 рашэннем Пінскага гарадскога выканкама быў муніцыпалізаваны.
У час нямецкай акупацыі, пасля вынішчэння яўрэйскага насельніцтва, майстэрня належыла Прылоўскаму Шыману, а атэлье - Свірэпе Аляксандру.
Пасля рамонту пашкоджанага ў час вайны будынка, першы паверх быў аддадзены таксама пад жыллё. Будынак не меў цэнтральнага ацяплення, вадаправода, каналізацыі, газазабеспячэння. Усе гэтыя інжынерныя камунікацыі былі праведзены ў час рамонту ў 1962 годзе, таксама надбудаваны другі паверх над аднапавярховай паўднёва-усходняй часткай. Рамонты ў будынку праводзіліся таксама ў 1977 i 2009 гадах. Сучасны архітэктурна-мастацкі выгляд будынка значна адрозніваецца ад яго першапачатковага стану на пачатку ХХ ст.