Шыфр
112Е000529_131
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Апісанне
У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў на гэтым участку стаяў драўляны аднапавярховы жылы дом. У час пажару 11 снежня 1924 года будынак згарэў. У 1925 г. быў пабудаваны новы драўляны жылы дом, але меншых памераў.
У канцы 1930-х гг. у доме была праведзена рэканструкцыя з павялічэннем яго ў плане і дабудовай новай мураванай прыбудовы з усходняга фасада.
У час вайны Гарадской Управай дом быў аддадзены у арэнду пад майстэрню для выпуску содавай вады, якая з ліпеня 1943 г. была закрыты з прычыны адсутнасці сыравіны для яе вытворчасці.
У пасляваенны час пасля рэканструкцыі ўсе памяшканні былі адведзены пад жыллё.
У 2002 г. была праведзена чарговая рэканструкцыя дома. Ранейшы будынак быў цалкам разабраны i на яго месцы ў 2003 г. быў пабудаваны новы мураваны, двухпавярховы з сутарэнным двухкватэрны жылы дом.