Шыфр
112Е000529_133
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. 1930-х гг.
Апісанне
Драўляны дом пa вуліцы Пілсудскага, 36 быў пабудаваны ў пач. ХХ ст. У другой палове 1930-х гадоў на гэтым месцы быў пабудаваны мураваны двухпавярховы з частковым сутарэннем жылы дом.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь двухпавярховы мураваны дом з прыбудовамі і мураваным хлявом быў нацыяналізаваны і перададзены на баланс Аддзелу камунальнай гаспадаркі гарвыканкама.
У час нямецкай акупацыі на першым паверсе размяшчалася крама, якая займала плошчу 20 квадратных метраў, а астатнія 11 пакояў займала ваенная палявая пошта № 00454. Пасля вызвалення горада і рамонту ў 1940-я гады будынак быў цалкам прыстасаваны пад жыллё. У выніку рэканструкцыі 2002 г. у будынку былі праведзены усе неабходныя камунікацыі.