Шыфр
112Е000529_134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Апісанне
Будынак па вуліцы Першамайская, 21 прадстаўляе сабой аднапавярховае сладанае ў плане збудаванне, якое часткова выкарыстоўвалася пад жыллё, часткова - здавалася ў арэнду пад розныя патрэбы. На пачатку 1920-х гадоў там размяшчалася Пінская Акружная Дэлегатура Галоўнай Земскай Управы, адзін пакой займала кантора адваката Собалева Аляксандра, два пакоі - экспедытара Готліба Ісэра. У 1930-я гады ў ім размяшчалася кантора натарыуса Іпатэчнага аддзела Піскага Акружнога суда Машынскага Тадэуша, тыпаграфія “Экспрэс”. У канцы 1930-х гадоў будынак набыў урач Гурвіч.
У час нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў у будынку размяшчалася палявая пошта № 00454, якая займала шэсць пакояў. Камендатура займала тры пакоі.
У пасляваенны час у будынку размяшчалася жаночая і дзіцячая кансультацыі, дзіцячая паліклініка.
У 1985 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт. Будынак быў перададзены ў карыстанне аддзелу адукацыі Пінскага гарвыканкама. У ім размясціліся класы, кабінет дамаводства і слесарная майстэрня сярэдняй школы № 6. Паўднёвую невялікую частку будынка займала крама.
З 2009 года частка будынка здавалася ў арэнду пад краму. З 2010 г. тут размяшчаецца крама ювелірных вырабаў “Славія ”.
У 2011 годзе частка будынка была перададзена ў карыстанне Пінскаму дзяржаўнаму архіву па асабістаму складу, якая пазней была аддадзенаў арэнду пад краму “Імперыя шпалераў”.