зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_135

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1925 г.

Апісанне

На месцы існуючага жылога дома пa вуліцы Першамайскай, 22 першапачаткова размяшчаліся два аднапавярховыя мураваныя дамы, якія былі пабудаваны на месцы драўляных, што згарэлі ў час пажару 11 снежня 1924 года. Таксама побач з адным з мураваных дамоў быў пабудаваны драўляны жылы дом. У драўляным доме пражывала сям'я гаспадара, а ў мураваным доме памяшканні здаваліся ў арэнду пад тры крамы: краму садавіны, галантарэйную краму і краму дамскіх капялюшаў.

У час нямецкай акупацыі ўсе жыхары абодвух дамоў былі пераселены на тэрыторыю яўрэйскага гета, створанага 1 мая 1942 года. У лістападзе 1942 года пры ліквідацыі гета яны былi расстраляны. У дамах па вуліцы Лагішынскай, 36 i 38 размясцілася нямецкая ваенная палявая пошта № 00454. 

У пасляваенны час абодва будынкі былі рэканструяваны пад жыллё і атрымалі агульны паштовы нумар - Першамайская, 38. 

У 2003 годзе пa прычыне дрэннага тэхнічнага стану дом быў разабраны і на яго месцы пабудаваны новы двухпавярховы жылы дом. Галоўны фасад паўднёвай часткі выкананы на аснове архіўных матэрыялаў другіх даваенных будынкаў. Галоўны фасад паўночнай часткі - па нерэалізаванаму праекту рэканструкцыі дома, выкананаму інжынерам Пятроўскім Канстанцінам у 1930 годзе.