Шыфр
112Е000529_137
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Эклектыка з рысамі класіцызма
Апісанне
Вуліца Першамайская - гэта сапраўдны пінскі “мерыдыян”, які цяпер “праразае” ўвесь Пінск з поўначы на поўдзень. Большая частка вуліцы была раней Лагішынскай дарогай, а пачатак - вуліцай Спаскай, якая атрымала сваю назву ад Спаскай царквы. Гэта адна з самых галоўных вуліц горада, на якой размяшчаліся розныя камерцыйныя і адмістрацыйныя ўстановы.
У разглядаемым будынаку заходзілася гарадская аптэка. У польскі час у горадзе было яшчэ 5 аптэк, дзве з якіх знаходзіліся на Лагішынскай вуліцы.
У час Другой сусветнай вайны будынак цудам ацалеў. Пасля вайны тут размяшчаліся розныя гандлёвыя ўстановы. Зараз у будынку размяшчаецца фірменная крама "Свет касметыкі".