Шыфр
112Е000529_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 55
Датаванне
1955 г.
Апісанне
Жылы дом № 55 пабудаваны ў 1955 г. і адзін з нешматлікіх у г. Пінску, які яскрава характарызуе архітэктурны напрамак таго перыяду. Будынак узведзены на перакрыжаванні вул. М. Горкага і В. Харужай у адпаведнасці з «Праектам планіроўкі і забудовы г. Пінска» і «Генеральным планам», распрацаванымі ў 1947-1952 гг.
Будаваўся жылы дом на свабодным ад забудовы месцы. Праектыроўшчыкі прымянілі характэрны прыём, абумоўлены горадабудаўнічымі патрабаваннямі стварэння прасторавых арыенціраў. Ніжні ўзровень падкрэслены рустоўкай і больш буйным чляненнем, што ўзмацняе эфект манументальнасці. Верхні ярус пабудаваны на рытме аконных праёмаў з выкарыстаннем балконаў.
За час існавання значных перабудоў жылога дома не адбывалася, фасады захавалі свой знешні выгляд. У 2004 г. праводзіўся капітальны рамонт будынка, які ўключаў замену пакрыцця даху, рамонт тынкоўкі фасадаў і цокаля з пафарбоўкай, замену наружных і тамбурных дзвярэй, добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Жылы дом прыклад грамадзянскай архітэктуры савецкага перыяду з выкарыстаннем ордэрных форм.