зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_140

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

10-я гг. XX ст.

Апісанне

Мураваны аднапавярховы жылы дом быў пабудаваны ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст. Частка памяшканняў будынка здавалася ў арэнду. У “Спісе бізнесаў тэлефоннай кнігі за 1929 год” паведамляецца, што ў доме размяшчалася швейнае атэлье. 

У архіўных дакументах не выяўлена інфармацыя аб муніцыпалізацыі будынка, аднак ў тэхнічным пашпарце аб'екта пазначана перадача яго ў 1940 г. на баланс Пінскага Гаркамгаса.

У пасляваенны час у будынку была выканана рэканструкцыя з унутраннай перапланіроўкай. Дом быў падзелены на пяць кватэр з асобнымі ўваходамі. Пры кожным уваходзе пабудаваны дашчаты тамбур з кладоўкай. 

У 2016 г. будынак быў разабраны з папярэднім выкананнем абмераў. Пінскай праектна-канструктарскай майстэрняй “МАРС" быў распрацаваны праект рэканструкцыі будынка (аўтар праекта архітэктар Вячорка А.Ф.). Адноўлены гістарычны будынак на падставе папярэдніх абмераў быў уключаны ў новапабудаваны жылы дом.