Шыфр
112Е000529_141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. XX ст.
Апісанне
Будынак па вуліцы Савецкай, 2 прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне.
Частка першага паверха ад вуліцы здавалася ў арэнду пад краму. У 1930-я гады там размяшчалася крама Оксмана Юдэля, у 1940-я - галантарэйная крама. Астатнія памяшканні займала жыллё (у 1930-я гг. у доме размяшчалася пяць кватэр).
У 1940 годзе рашэннем Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта будынак быў муніцыпалізаваны.
Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся пад краму і жыллё. На першым паверсе размяшчалася камісійная крама. У 1986 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт з усталяваннем усіх інжынерных камунікацый.
У 2006 г. адно з ізаляваных памяшканняў набыло ААТ "Віцязь".
З 2016 г. будынак перайшоў да ААТ "Беларускі банк развіцця i рэканструкцыі "Белінвестбанк".