зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_145

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1938 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Савецкай, 6 прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае з сутарэннем мураванае збудаванне. Будынак пабудаваны ў 1938 г. у стылі канструктывізму з характэрнымі для гэтага стылю асаблівасцямі. На першым паверсе размясцілася клініка, а на другім кватэры. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь "домаўладанне па вуліцы Савецкай, 10/2, якое складаецца з двухпавярховага каменага дома, гаража з пустацелай цэглы і дашчанага хлява" было муніцыпалізавана і перададзена на баланс Жылкамунгаса. 

У час нямецкай акупацыі будынак займала спачатку Лясное ўпраўленне Ландвіртшафта Гебітскамісарыята, а затым тайная палітычная паліцыя - гестапа. У ходзе ваенных дзеянняў будынак не быў пашкоджаны. У пасляваенны час у ім размясціліся кватэры на абодвух паверхах. 

У 1986 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт. 

У 2012 годзе адна з кватэр на першым паверсе была выкуплена і рэканструявана пад краму.