зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_147

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Двухпавярховы мураваны будынак быў пабудаваны ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. замест старога драўлянага жылога дома без падмуркаў на дзве кватэры і дзве крамы.

У 1920-30-я гады ў будынку ў розны час размяшчаліся: Таварыства падтрымкі будаўніцтва агульнаадукацыйніх школ, Саюз малочных кааператываў, Школьны інспектар Пінскай навучальнай акругі, цырульня Пурыма А., здаваліся кватэры ў арэнду. 

У час нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў будынак па вуліцы Шаўчэнкі, 20 выкарыстоўваўся пад склад веласіпедаў, нарабаваных нямецкімі ўладамі ў мясцовага насельніцтва.

Пасля вайны будынак некаторы час займаў трэст Пінселпрам. Потым ён быў перададзены пад размяшчэнне Спецыяльнага Дзіцячага Дома для сірот і безнаглядных дзяцей, якіх у пасляванныя часы было вельмі многа. Частку дома займалі кватэры выхавацеляў і дырэктара дома. Пасля расфарміравання дзіцячага дома частку яго займаў ЖЭС № 1, астатняя частка была занята пад кватэры. 

З 2009 г. ізаляваная частка дома здавалася ў арэнду Брэсцкаму аддзяленню гандлёва-прамысловай палаты.