зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1898 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Савецкай, 10 уяўляе сабой Г-падобнае ў плане двухпавярховае збудаванне. 

У пач. ХХ ст. на месцы аднапавярховага драўлянага дома быў пабудаваны двухпавярховы мураваны жылы дом. Гэта быў будынак з самым багатым дэкорам у Пінску. Яго ўладальнікам быў Якаў Любашоўскі - буйным гандляр i вытворца піламатэрыялаў, уладальнік фірмы “Lasgo”. 

У канцы 1920-х гг. частка дома здавалася ў арэнду пад жыллё, частка — пад розныя арганізацыі. Па архіўных звестках, у 1937 г. у доме размяшчалася рэдакцыя газеты "Polesie" i друкарня газеты "Kronika Poleska", у 1939 г. - клуб прафсаюза работнікаў Сельскагаспадарчага банка i хрысціянская харчова-гастранамічная крама.

У 1940 г. дом быў нацыяналізаваны.

У час вызвалення горада ў 1944 годзе ад бамбардзіроўкі савецкай авіяцыяй было разбурана правае дваровае крыло. Пасля вызвалення буднак быў перададзены Пінскаму абласному дзіцячаму спецдому для cipот i бяздомных, якіх у пасляваенны час было вельмі шмат. Рамонт дома быў даручаны Упраўленню пінскага рачнога порта Дняпроўска-Дзвінскага ваенна-аднаўленчага упраўлення.

Пасля расфарміравання дзіцячага дома i рэканструкцыі будынак быў пераабсталяваны пад кватэры.

У 1977 годзе ў доме быў праведзены капітальны рамонт з падключэннем да некаторых гарадскіх камунікацый.