Шыфр
112Е000529_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. 1930-х гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Горкага, 57 уяўляе сабой двухпавярховае (гістарычная частка) цаглянае складанае ў плане збудаванне з аднапавярховымі прыбудовамі больш позняга часу. Фасады будынка вырашаны даволі сціплымі архітэктурнымі прыёмамі ў стылі канструктывізму 1930-х гг. Сцены фасадаў гладкія, без архітэктурных элементаў, апрача падаконных i міжпаверхавага паяскоў на галоўным фасадзе.
Існуючы цагляны двухпавярховы будынак пабудаваны на месцы драўлянага ў канцы 1930-х гг. і першапачаткова знаходзіўся ў прыватнай уласнасці. Пасля уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР быў муніцыпалізаваны. У час Другой сусветнай вайны першы паверх займалі нямецкія ваенныя ўлады.
У час вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў значна пашкоджаны. У 1946 г. быў адбудаваны. У 1983 г. была праведзена рэкансрукцыя будынка, у выніку якой была дабудавана аднапавярховая частка з заходняга i паўночнага фасадаў яго гістарычнай часткі.
На сучасны момант будынак выкарыстоўваецца як гандлёвая пабудова.