зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_152

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. 1920-х гг.

Апісанне

Будынак па вуліцы Савецкай, 20 уяўляе сабой аднапавярховае складанае ў плане збудаванне. У 1930-х гг. акрамя жылых памяшканняў у будынку працавала галантарэйная крама, аб чым паведамляе “Інфарматар горада Пінска”. 

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе пачалася масавая нацыяналізацыя і муніцыпалізацыя рухомай і нерухомай маёмасці. Згодна пастановы СНК БССР дом у 1940 г. быў нацыяналізаваны. 

У пасляванныя гады будынак знаходзіўся ў карыстанні КЭЧ (Каумнальна-эксплуатацыйнай службы) пінскага ваеннага гарнізона. 

У 1990 г. будынак быў перададзены ў гаспадарчае карыстанне рэдакцыі газеты “Пінскі веснік”. 

У 2007 г. будынак перайшоў ва ўласнасць “Белгазпрамбанка”.