зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_154

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. В. Харужай, 4

Датаванне

Пачатак ХХ стагоддзя

Стыль

не вызначаны

Апісанне

Мураваны аднапавярховы з мансардным паверхам жылы будынак па вуліцы Казіміра Свёнтака, 4 быў пабудаваны на пачатку дваццатага стагоддзя Плахоўскай (дзявочае прозвішча Вайнэр) Матляй (яна ж Матыльда) Шаеўнай на ўчастку зямлі памерам 104 квадратныя сажэні, які яна арандавала ў Малчынскага Адольфа. Участак гэты быў уласнасцю Пінскага францысканскага кляштара, які Малчынскі арандаваў у сваю чаргу ў кляштара. З дазволу Пінскага павятовага стараства Плахоўскі Файвель Вольфавіч (муж Матлі), сялецкі мешчанін, у 1927 годзе ў гэтым будынку адкрыў атэль “Парыж”. Атэль трэцяй катэгорыі меў тры пакоі на першым паверсе і чатыры на мансардзе.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады вырашаны плоска, атынкаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі, члянёны лучковымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Пад дахам праходзіць карніз, на тарцовым фасадзе з сухарыкамі. Франтон прарэзаны ў цэнтры 2 аконнымі праёмамі і па кутах люкарнамі.