Шыфр
112Е000529_155
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Будынак пабудаваны ў 1925 годзе. У 1957 г. перададзены гаркамгасу.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З боку дваровага фасада прыбудаваны драўляны тамбур. Вугал будынка зрэзаны. У вуглавой частцы размешчаны дзвярны праём, над якім навісае трохкутны брыль. Будынак цікавы сваім канструкцыйным рашэннем афармлення вуглавой часткі, што вылучае яго з шэрагу іншых дамоў па вул. Каржа і В. Харужай.