Шыфр
112Е000529_158
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1938 - 1939 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак па вуліцы В. Харужай, 12 уяўляе сабой чатырохпавярховае з сутарэннем складанае ў плане збудаванне.
Мураваны чатырохпавярховы з сутарэннем будынак у стылі канструктывізму пабудаваны ў 1938-1939 гг. на месцы аднапавярховага мураванага дом.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў нацыяналізаваны. У будынку размясціўся Пінскі абкам i гаркам Камуністычнай партыі. Да 1941 года ў ім працавала ў якасці інструктара аддзела прапаганды і агітацыі кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, герой Савецкага Саюза Вера Захараўна Харужая.
У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчаўся Пінскі Акружны камісарыят на чале з Герхардам Кляйнам.
Пры вызваленні горада ў 1944 годзе будынак вельмі моцна быў пашкоджаны. Рэканструкцыя завяршылася ў 1951 годзе, дзе зноў размясціўся Пінскі абкам камуністычнай партыі, а пасля ліквідацыі Пінскай вобласці ў 1953 годзе - гаркам партыі. Пасля роспуску Пінскага гаркама камуністычнай партыі ў 1991 будынак i ўся рухомая маёмасць была перададзена на баланс вучылішча мастацтваў, а ў 1993 г. ад яго на баланс вытворчаму аб'яднанню жыллёва-камунальнай гаспадаркі.