зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1989 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Горкага, 60 прадстаўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае мураванае збудаванне. Усходнім фасадам ён зблакіраваны глухой сцяной з суседнім будынкам, а заходнім фасадам з суседнім будынкам невялікім памяшканнем другога паверха над аркай. Вокны першага паверха аздоблены выцягнутымі ліштвамі з падаконнымі нішамі. На другім паверсе вокны заключаны ў элементы, якія падымаюцца вышэй карніза i завершаны франтонамі са зрэзанымі вугламі. 

Існуючы жылы дом быў пабудаваны ў 1989 г. на месцы аднапавярховага мураванага жылога дома 1928 года пабудовы. У доме размяшчаліся  кватэра і прыёмны кабінет хірурга. 

Папярэдні жылы дом быў разабраны цалкам разам з падмуркам. Існуючы двухпавярховы жылы дом захаваў памеры ў плане папярэдняга дома i колькасць праёмаў на галоўным фасадзе. На месцы прыбудовы з дошак на заходнім фасадзе выканана арка з памяшканнямі на другім паверсе.