Шыфр
112Е000529_160
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 - 1928 гг.
Апісанне
Дом пабудаваны ў 1917-1928 гг.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Аб'ём будынка развіты ў двор. На дваровым фасадзе далучаны драўляны тамбур і больш позняя мураваная прыбудова. Галоўны фасад фланкіраваны руставанымі лапаткамі. Члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (адно замуравана) у прафіляваных ліштвах з падаконнымі філёнгамі. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Падобнае рашэнне мае тарцовы фасад.