Шыфр
112Е000529_163
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Першамайскай, 26 уяўляе сабой трохпавярховае (у тым ліку цокальны i мансардны naвepxi) мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае на скрыжаванні вуліц Першамайскай i Завальнай.
У 1930-х гг. будынак быў куплены Ліберманам Гіршам пад рэстаран "RITZ", а затым „Sawoj". На першым паверсе размяшчалася вялікая абедзенная зала, дзве малыя залы i буфет, а ў цокальным паверсе кухня i складскія памяшканні. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1940 г. будынак i рэстаран былі нацыяналізаваны. У час нямецкай акупацыі будынак быў вернуты гаспадару i рэстаран працягваў працаваць да мая 1942 г., калі ў горадзе было створана гета для яўрэйскай часткі насельніцтва. Будынак апынуўся на яго тэрыторыі i рэстаран быў закрыты.
У пасляваенны перыяд у будынку аднавіў работу рэстаран Міжрайгандлю пад новай назвай "Заря". У сярэдзіне 1990-х гадоў будынак i рэстаран належыў пінскаму камунальнаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству "Піна". У 1996 г. прадпрыемства было ліквідавана.